Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Паўднёва-заходняя вежа

, lida-zamak.krokam.com

Археалагічныя даследаванні дазваляюць сцвярджаць, што ў першай палове ХІV стагоддзя існавала толькі паўднёва-заходняя вежа замка, якая прызначалася для жылля і ўкрыцця ад ворага. Вежа ў плане была блізкая да квадрата з бокам 11,3 метры. Таўшчыня яе сцен дасягала 3 метраў.
У 2020 годзе ў вежы адкрылася пастаянная экспазіцыя “Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя”, яна знаёміць з гісторыяй Лідскага замка з моманту яго заснавання. На шасці ярусах вежы прадстаўлены ўнікальныя аўтэнтычныя адзінкавыя знаходкі, выяўленыя падчас археалагічных даследаванняў: цэгла-пальчатка, пячная кафля, паўцыркульная дахоўка, шахматная фігурка “ладдзя”, шашка, іголка, грабеньчык XIV – XV стагоддзяў.