Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Паўднёвая баявая галерэя

, lida-zamak.krokam.com

Паўднёвая сцяна цікавая тым, што яна захавала старыя байніцы, якія прызначаліся для стральбы з лукаў, арбалетаў, а пазней і з лёгкай агняпальнай зброі. Пры аднолькавай вышыні яны мелі розную шырыню і знаходзіліся адна ад адной на адлегласці 3,3 метра. На сцяне чаргаваліся тры віды байніц. Насціл галерэі абапіраўся на драўляныя бэлькі.
У часы Гедыміна за паўднёвай сцяной замка сыходзіліся ў адно рэчышча дзве ракі: Лідзея (працякала за ўсходняй сцяной) і Каменка (працякала за заходняй сцяной).
Сёння за паўднёвай сцяной замка можна ўбачыць маляўнічае возера, якое па форме нагадвае сэрца. Стварылі яго параўнальна нядаўна, у 2010 годзе. Паверхня возера – 1,1 гектара, глыбіня - ўсяго 1 метр 30 сантыметраў.