Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з касцянымі вырабамі

, lida-zamak.krokam.com

Касцяныя прадметы XIV – XVI стагоддзяў, знойдзеныя падчас раскопак у Лідскім замку: шашка, шахматная фігура-ладдзя, фрагменты накладкі, іголка, грабеньчык.
Шахматная ладдзя датуецца XIV – XV стагоддзямі. Яна была знойдзена летам 1978 года падчас раскопак на тэрыторыі Лідскага замка, якія праводзіў вядомы беларускі археолаг Алег Трусаў. Экспанат мае ідэальныя, бездакорна вытрыманыя прапорцыі, круглую, дакладна вытачаную аснову і з‘яўляецца ўзорам кастарэзнага майстэрства. Пра тое, што перад намі менавіта ладдзя, сведчыць верхняя частка ўзору са своеасаблівымі “крыламі” руха (рух – гэта гіганцкая птушка, вядомая па арабскіх казках, легендах, паданнях старажытных падарожнікаў). Сярэднявечны рамеснік змайстраваў нешта сярэдняе паміж усходняй фігурай і традыцыйнай усходнеславянскай ладдзёй.