Вітрына з каробчатай кафляй
Да XVI стагоддзя можна аднесці з’яўленне новага тыпу – каробчатай кафлі: вонкавую пласціну ўпрыгожвалі спачатку геаметрычным, а затым складаным раслінным арнаментам.
У сярэдзіне XVI стагоддзя ў замку пачынаюць класці камбінаваныя печы. Ніжняя частка абліцоўвалася гаршковай кафляй з квадратным вусцем, а верхняя каробчатай, якая мела высокі тыльны бок.