Дзяржаўныя замкі на заходніх землях Вялікага Княства Літоўскага
На пачатку ХIII стагоддзя Тэўтонскі ордэн пры падтрымцы заходнееўрапейскага рыцарства пачаў барацьбу з балцкімі плямёнамі прусаў і канчаткова падпарадкаваў іх да 1283 года. Пасля гэтага пачаліся войны ордэна супраць Вялікага Княства Літоўскага. Для адпору крыжакам была створана абарончая лінія, якая складалася з Лідскага, Віленскага, Ковенскага, Медніцкага, Крэўскага, Трокскага і Гродзенскага замкаў.
На трэцім ярусе можна атрымаць інфармацыю непасрэдна пра само будаўніцтва замка. Тут прадстаўлены шэраг аўтэнтычных прадметаў: цэгла-пальчатка, дахоўка, фрагменты гаршковай і каробчатай кафлі, сярод якіх ёсць поўны фрагмент з выявай арнаменту, характэрнага для перыяду будаўніцтва.