Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Медніцкі замак (макет)

, lida-zamak.krokam.com

Медніцкі замак з’яўляўся найбуйнейшым абарончым замкам у ВКЛ.
Дакладная дата будаўніцтва замка невядомая, але лічыцца, што ён быў пабудаваны ў першай палове XIV стагоддзя пры вялікім князі Гедыміне для абароны ўсходніх подступаў да Вільні. Першая згадка пра замак у пісьмовых крыніцах адносіцца да 1387 года. Адзіны дакументальна пацверджаны факт яго аблогі датаваны 1402 годам, калі ён быў абложаны сіламі крыжакоў і князя Свідрыгайлы, але не быў узяты. Ужо ў канцы кіравання вялікага князя Вітаўта замак стаў страчваць ваеннае значэнне і, урэшце рэшт, быў закінуты пасля пажару, які адбыўся на мяжы XV і XVI стагоддзяў.
У перыяд свайго росквіту замак меў чатыры вежы і чатыры брамы. Ён адносіўся да замкаў кастэльнага тыпу і ўяўляў сабой чатырохкутны перыметр, абнесены цаглянай сцяной з вежай-данжонам у адным з кутоў. Астатнія тры вежы мелі меншыя памеры і баранілі вароты. Унутры замка размяшчаліся драўляныя пабудовы. Як паводле часу пабудовы, так і па знешнім выглядзе Медніцкі замак быў блізкі да Крэўскага і Лідскага замкаў, якія разам з ім складалі адзіную абарончую сістэму.