Рабочая мадэль помніка Гедыміну
Рабочая мадэль помніка Гедыміну аўтараў Сяргея Аганава і Вольгі Нячай.
Мастак і скульптар Сяргей Аганаў працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва.
Вольга Нячай – мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства.
Кансультантамі пры рэалізацыі праекта выступілі архітэктар Сяргей Багласаў (адказны за размяшчэнне помніка ў прасторы) і гісторык Мікалай Плавінскі (адказны за гістарычную дакладнасць скульптурнай рэканструкцыі княскага адзення, вупражы, зброі).
Праект уяўляе сабой конную фігуру, выкананую ў класічнай манеры, якая размешчана на высокім пастаменце.
У верасні 2019 года, калі горад адзначаў свой 696-ы дзень нараджэння, перад паўночнай сцяной замка быў устаноўлены помнік Гедыміну менавіта паводле праекта Сяргея Аганава і Вольгі Нячай.