Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Усходняя сцяна

, lida-zamak.krokam.com

Ва ўсходняй сцяне знаходзяцца два ўваходы: малы (шырыня – 2,5 метры і вышыня – 3 метры), паўцыркульнай формы, зроблены на ўзроўні абрэза падмурка сцяны, і вялікі, які быў зроблены значна пазней (шырыня – 4,5 метры і вышыня – 6 метраў), ён знаходзіцца каля паўночна-ўсходняй вежы на вышыні 2,5 метраў, таксама паўцыркульнай формы. Патрапіць у замак праз вялікі ўваход можна было толькі з дапамогай пад’ёмнага моста.
Тое, што замак меў два ўваходы, размешчаныя блізка адзін ад аднаго, дае падставы меркаваць, што іх прызначэнне было розным. Малыя вароты выкарыстоўвалі ўвесь час. Вялікія, верагодна, адчынялі для ўрачыстых сустрэч князя або гасцей.
На сцяне знаходзіцца адноўлены цагляны данскер на каменных фігурных кансолях (прыбіральня). Пры ўзвядзенні замка ў XIV стагоддзі данскер быў яшчэ і на паўднёвай сцяне.
Захавалася частка ўсходняй сцяны ад малога ўвахода да паўднёва-ўсходняга вугла (максімальная вышыня да 8 метраў).