Вітрына з фрагментамі шклянога посуду
Археолагі падчас раскопак знайшлі фрагменты шклянога посуду. Гэта маглі быць цыліндрычныя пляшачкі на паддонах, шарападобныя флаконы XVII стагоддзя, келіхі на масіўных ножках, чаркі канічнай формы і адвольна сфарміраваныя чаркі з бясколернага шкла, штофы і бутэлькі, у якіх захоўвалі вадкасці.