Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з гаршком (рэстаўрацыя)

, lida-zamak.krokam.com

Асартымент непаліваных вырабаў штодзённага ўжытку, які адносіцца да XIV – XV стагоддзяў, небагаты. Гэта гаршкі з накрыўкамі, патэльні і макотры. Нягледзячы на самыя розныя памеры ад 0,2 да 8 літраў і больш, посуд прыцягвае ўвагу сваёй зручнасцю і прапарцыянальнасцю. Гліняная паверхня яго крыху грубаватая, нярэдка сустракаецца дэкор у выглядзе прамых або хвалістых ліній.
XVI стагоддзе шырока прадстаўлена рознымі ганчарнымі вырабамі, традыцыйны кухонны посуд дапоўніўся сталовым, пакрытым зялёнай або карычневай палівай, а таксама марэнай, часам з глянцаваннем.
Гаршчок – зборная назва разнастайных керамічных ёмістасцей з шырокім горлам. Прызначаны для гатавання і захоўвання ежы. Часцей яны не мелі арнаменту, або ўпрыгожваліся кругавымі прамымі або хвалістымі палоскамі, а таксама шэрагамі ямачак вакол венчыка і на плечыках.