Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з посудам

, lida-zamak.krokam.com

За гады раскопак у Лідскім замку сабрана вялікая колькасць кухоннага і сталовага посуду канца XVI – першай паловы XVII стагоддзяў: талеркі, міскі, чаркі, кубкі, спецыяльныя ёмістасці для прыпраў, пляшкі. Пры нанясенні дэкору майстры выкарыстоўвалі штамп у форме ромбікаў, што дазваляла атрымліваць арнаменты, характэрныя для традыцыйнага беларускага прыкладнога мастацтва. Некаторыя талеркі і паўміскі ўпрыгожвалі роспісам. Пасля абпалу выраб пакрывалі бясколернай або злёгку падфарбаванай палівай і зноў абпальвалі.
Рынка – гліняны посуд для смажання на трох ножках з полым трымальнікам, куды ўстаўлялі драўляную ручку. У Лідскім замку археолагі знайшлі адны з першых у Беларусі не пакрытыя палівай рынкі, вылепленыя на ручным ганчарным крузе, датаваныя XV стагоддзем. На рынках з Лідскага замка абавязкова знаходзіцца адбітак пальца майстра.