Вітрына з шлемам, кірасай, наплечнікам
Кіраса сталёвая XVII стагоддзя.
Многія пяхотныя даспехі з сярэдзіны XVI – першай чвэрці XVII стагоддзя маюць вельмі цікавую дэталь – тапуль (бугор). Гэты выступ уяўляе сабой гіпертрафаванае рабро калянасці, сфармаванае пры штампоўцы кірасы. Такая форма кірасы звалася “гусіныя грудзі”. Яе ўжыванне павышала шанец саслізгвання пікі ці рыкашэту кулі.
Звяртае на сябе ўвагу месцазнаходжанне тапуля – ён заўсёды знаходзіўся на ўзроўні жывата, крыху вышэй таліі.
Шлем тыпу “бургіньёт” уваходзіў у склад узбраення лівонскага рыцара. Бургіньёт, бурганет або штурмак – тып еўрапейскага шлема, адметнай прыкметай якога была наяўнасць грэбня наверсе, а таксама брыля і навушшаў. Бургіньёты з’явіліся ў Італіі ў XVI стагоддзі, затым распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе. Іх выкарыстоўвалі як прадмет ахоўнага ўзбраення конніцы і пяхоты да пачатку XVII стагоддзя.
Латны наплечнік забяспечвае абарону пляча, верхняй часткі рукі і лапаткі сталёвымі пласцінамі за кошт свайго даволі вялікага памеру.